Перайсці да зместу

Эдгар Райс Бэраўз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдгар Райс Бэраўз
англ.: Edgar Rice Burroughs
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 верасня 1875(1875-09-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1950(1950-03-19)[4][1][…] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька George Tyler Burroughs[d][6]
Маці Mary Evaline Zieger[d][6]
Жонка Florence Gilbert[d]
Дзеці John Coleman Burroughs[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці раманіст, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, празаік, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік
Гады творчасці 19121950
Жанр навуковая фантастыка, фэнтэзі, прыгодніцкая літаратура, планетарны раман[d], меч і планета[d] і вестэрн
Мова твораў англійская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
edgarriceburroughs.com (англ.)
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Э́дгар Райс Бэ́раўз[7] (англ.: Edgar Rice Burroughs; 1 верасня 1875, Чыкага, Ілінойс, ЗША — 19 сакавіка 1950, Энсіна, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі пісьменнік «эры макулатурных часопісаў»; найбольш вядомы серыямі кніг пра Тарзана і Джона Картэра. Значна паўплываў на развіццё жанраў навуковай фантастыкі і фэнтэзі ў XX ст. Шмат якія творы Бэраўза экранізаваны.

Нарадзіўся ў сям’і Джорджа Тайлера Бэраўза і Мэры Эвалайн (Зайгер) Бэраўз, быў чацвёртым дзіцём у сям’і. Бацька Эдгара, ветэран грамадзянскай вайны, маёр арміі Паўночнага саюза, пасля вайны стаў паспяховым бізнэсмэнам, займаўся вінакурствам і вытворчасцю гальванічных элементаў. Два старэйшыя браты Эдгара скончылі Ельскі універсітэт.

1 студзеня 1900 года Э. Р. Бэраўз ажаніўся з Эмай Сентэніяй Халберт. У шлюбе нарадзілася трое дзяцей: Джоан (1908), Халберт (1909) і Джон Коўлман (1913).

Дапісьменніцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Эдгар пачаў навучанне ў школе Браўн. Калі школа закрылася на каранцін праз эпідэмію дыфтэрыі, яго перавялі ў Маплхерстаўскую школу для дзяўчынак, а затым — у Эндоверскую гарвардскую школу, пасля яе сканчэння паступіў у Мічыганскую ваенную акадэмію. Пазней Бэраўз успамінаў, што ва ўсіх школах яго вучылі грэчаскай і латыні, але ні ў адной не было курсу англійскай. У ваеннай акадэміі ён навучыўся выдатна ездзіць вярхом. Скончыўшы акадэмію ў 1895 годзе, заручыўся (з дапамогай бацькі, вядома) падтрымкай кангрэсмена ад Чыкага Эдгара Уілсана і атрымаў рэкамендацыю в Вэст-Пойнт, але пераацаніў важкасць рэкамендацыі і праваліўся на ўступных іспытах. Тады ён ў маі 1896 года паступіў на службу ў кавалерыю. Аднак атрымаў не чаканае бурнае паходнае жыццё і сутычкі з апачамі, а звычайную службу ў глухой правінцыі — у форце Грант, штат Арызона, дзе размяшчаўся 7-й кавалерыйскі полк арміі ЗША. Таму ад формы Бэраўз як хутчэй пазбавіўся — ужо праз тры месяцы службы ён напісаў бацьку ліст з просьбай перагаварыць са знаёмымі з Вашынгтона. Бацька зрабіў гэта, бюракратычныя працэдуры цягнуліся сем месяцаў, таму з кавалерыі Эдгар дэмабілізаваўся толькі ў сакавіку 1897 года.

Пасля Бэраўз доўга пасвіў кароў у Айдаха. У 1941 годзе ён успамінаў:

«Жыццё каўбоя прыйшлося мне па душы, хоць у тыя часы ў Айдаха не было ні адной душавой. Бывала, я па тры тыдні не здымаў ботаў і „стэтсана“. У мяне былі мексіканскія шпоры, аздобленыя срэбрам, з вялізнымі зорачкамі і прызвонам. Калі я тупаў па вуліцы, шпоры гучна бразгалі, і мяне было чуваць за квартал. О, які я быў горды!»

Затым працаваў прадаўцом у Покатэла, штат Айдаха, на залатых капальнях у Арэгоне, паліцэйскім у Солт-Лэйк-Сіці, клеркам у чыкагскіх канторах, бухгалтарам, коміваяжорам, няўдала спрабаваў з’ехаць у Кітай інструктарам па верхавой яздзе і думаў нават зноў завербавацца ў войска. Захаваўся ліст ад палкоўніка Тэадора Рузвельта, у тыя гады — камандзіра 1-га кавалерыйскага дабраахвотніцкага батальёна, куды Эдгар спрабаваў запісацца.

«Дарагі сэр, — напісаў Бэраўзу будучы прэзідэнт ЗША, — я быў бы рады прыняць вас на службу, аднак небяспека перавышэння колькасці асабовага складу батальёна не дае мне магчымасці адказваць згодай на прапанову добраахвотніка, які жыве так далёка ад месца маёй дыслакацыі».

Бэраўз не аднойчы браўся за стварэнне ўласнага прадпрыемства, але ўсе яго задумы жыццё перамолвала ў прах.

Пісьменніцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1911 годзе 35-гадовы бізнесмен-няўдачнік, толькі развітаўшыся з чарговым кліентам, вечарам у апусцелым офісе простым алоўкам на абароце бухгалтарскага бланка пачаў пісаць фантастычны раман. Раман пра чалавека, невядома як закінутага на Марс, у свет бясконцых прыгод, свет падобны ні на бульбяны Айдаха, ні на бізнесавы Чыкага, а на сон. Два дзесяцігоддзі барацьбы за існаванне навучылі Бэраўза не грэбаваць ніякім заробкам. Ён не дужа верыў, што твор надрукуюць, але ўсёж паслаў рукапіс у рэдакцыю часопіса «All Story», падпісаўшы гаворачым псеўданімам Normal Bean — «нармальны хлопец». Ён спадзяваўся такім чынам даць зразумець і рэдактару, і гіпатэтычным чытачам, што аўтар, збольшага, усведамляе вар’яцтва свайго ўчынку. Бэраўз шмат і ахвотна чытаў, у кола яго чытання напэўна ўваходзілі і папулярныя часопісы, так што ён уяўляў, творы якога ўзроўню могуць быць прыняты да публікацыі. Як і большасць больш-менш адукаваных людзей, ён, напэўна, часта думаў, зачыняючы і забываючы чарговы «шэдэўр» часопіснай прозы: «Я б напісаў лепей за гэта, калі б захацеў». Такім чынам ён меў шанец праверыць, наколькі амбіцыі адпавядаюць поглядам рэдактараў.

Паводле іншай версіі, адным з яго абавязкаў на працы быў прагляд рэкламы ў pulp-часопісах, таму апавяданні трапілі ў поле яго ўвагі, быццам самі сабой. Рукапіс Бэраўз прапанаваў менавіта таму выданню, якому і варта было прапанаваць найперш — значыць, збольшага меў уяўленне пра тагачасную часопісную галіну. «All Story» лічыўся тады адным з самых папулярных штомесячных часопісаў, якія належалі выдавецкай імперыі Фрэнка Мансі і, да таго ж, плаціў аўтарам самыя высокія ганарары, таму прабіцца на яго старонкі лічылася вялікай удачай. Лагічна было пачаць менавіта з яго — кожны тавар варта спачатку прапанаваць на самым дарагім рынку.

Рэдактарам па самацёку ў «All Story» тым часам быў Томас Ньюэл Меткаф, які і адкрыў будучага папулярнага пісьменніка XX ст. Ён неадкладна прыняў рукапіс, выпісаў на імя Бэраўза чэк на 400 долараў і паставіў раман, названы «Пад Месяцамі Марса» («Under the Moons of Mars»), у план. Раман публікаваўся ў шасці нумарах — з лютаўскага да ліпеньскага выпуску 1912 года. Праўда, задуманая Бэраўзам гульня з псеўданімам была дужа складаная для часопіса: ці то сам Меткаф, ці то нехта з карэктараў выправіў «Normal» на звычайнае «Norman» і звёў на нішто ўсю задуму. Але перашкодзіць трыумфу такая дробязь не магла. З самага першага фрагмента чытач быў пакораны вобразам Джона Картэра, і, хоць тэкст рамана маў усё прыкметы літаратурнага вучнёўства, было ў гэтым героі і яго прыгодах нешта захапляльнае і новае.

Другі раман Бэраўза адкрыў самы папулярны яго цыкл — Тарзан, прыёмыш малпаў (англ.: «Tarzan of the Apes» — «All-Story», 1912). У чэрвені 1914 года «Тарзан з племя малпаў» быў выпушчаны асобным томам, і пачаўся шматгадовы выдавецкі трыумф Бэраўза. «McClurg» цягам паўтара дзесяцігоддзя штогод выдавала на рынак як мінімум адно першае кніжнае выданне якога-небудзь рамана Бэраўза, апублікаванага перад гэтым у часопісе — а часцей два ці тры раманы за год. Гэта былі раманы пра Тарзана, раманы з «марсіянскай» серыі пра Джона Картара, раманы пра свет Пелюсідара, размешчаны ўнутры зямной кары, іншыя гістарычныя і прыгодніцкія раманы. Бэраўз быў ідэальным аўтарам для камерцыйнага кнігавыдання. Ён пісаў хутка, працягваў свае папулярныя серыялы і пачынаў новыя (якія маглі з часам стаць папулярнымі, а маглі і не стаць), але прадаваліся ўсё адно добра.

У 1918 годзе на ганарары Бэраўз купіў ранча ў Каліфорніі, якое назваў Тарзанія. Пачынаючы з 1929 года, яго кампанія Edgar Rice Burroughs, Inc. пачынае выпускаць кніжныя выданні раманаў Бэраўза, кіраваць правамі на экранізацыі, коміксы і іншае.

Асабліва значны ўклад пісьменніка ў жанры «планетарнага рамана» і «sword and planet», а таксама ў жанр фантастыка-прыгодніцкіх апавяданняў пра закінутых светах і цывілізацыях. Агулам Бэраўз напісаў 11 раманаў у цыкле «Марсіяне», 26 раманаў пра Тарзана, 7 раманаў пра Пелюсідар унутры полай Зямлі (адзін з іх уваходзіць у цыкл пра Тарзана), 4 раманы пра Карсана Нэпіра і яго прыгоды на Венеры і мноства іншых кніг, сярод якіх ёсць вестэрны, гістарычныя раманы пра каменным век, сярэднявечча і іншыя.

Падчас Другой сусветнай вайны Бэраўз быў самым старым (і самым знакамітым) ваенным карэспандэнтам на ціхаакіянскім тэатры ваенных дзеянняў.

Памёр 19 сакавіка 1950 года ў Энсіна (Каліфорнія) ад інфаркту міякарда.

Уплыў на літаратуру

[правіць | правіць зыходнік]

Каласальна ўплыў на масавую літаратуру агулам і прыгодніцкую фантастыку ў прыватнасці. Значная частка фантастыкі 1920-1930-х гадоў была напісана як простае наследаванне кніг Бэраўза. Многія аўтары казалі, што ён значна ўплыў на іх творчасць — напрыклад, Рэй Брэдберы і Філіп Хасэ Фармер, а ў лік паслядоўнікаў ўваходзяць такія пісьменнікі, як Джон Норман і Оціс Клайн.

На беларускую мову творы Бероўза не перакладаліся, ніжэйпададзеныя беларускія назвы не афіцыйныя.

  1. A Princess of Mars [Прынцэса Марса] (1912) (экранізацыі — «Прынцэса Марса» (2009) і «Джон Картэр» (2012))
  2. The Gods of Mars [Багі Марса] (1912)
  3. The Warlord of Mars [Ваеначальнік Марса] (1913)
  4. Thuvia, Maid of Mars [Тувія, дзева Марса] (1920)
  5. The Chessmen of Mars [Шахматысты Марса] (1922)
  6. The Master Mind of Mars [Вялікі розум Марса] (1928)
  7. A Fighting Man of Mars [Ваяўнік Марса] (1931)
  8. Swords of Mars [Мячы Марса] (1936)
  9. Synthetic Men of Mars [Штучныя людзі Марса] (1940)
  10. Llana of Gathol [Лана з Гатола] (1948)
    1. The Ancient Dead [Даўно памерлы] (1941)
    2. Black Pirates of Barsoom [Чорныя піраты Барсума] (1941)
    3. Yellow Men of Mars [Жоўтыя людзі Марса] (1941)
    4. Invisible Men of Mars [Людзі-невідзімкі Марса] (1941)
  11. John Carter of Mars [Джон Картэр Марсіянскі] (1964), зборнік
    1. The Giant of Mars [Гігант з Марса] (1941) (дзіцячая аповесць, напісаная старэйшым сынам Эдгара Бэраўза)
    2. Skeleton Men of Jupiter [Людзі-шкілеты Юпітэра] (1943)

Цыкл пра Тарзана

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная серыя

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Tarzan of the Apes [Тарзан, гадаванец малпаў; Тарзан сярод малпаў] (1912)
  2. The Return of Tarzan [Вяртанне Тарзана] (1913)
  3. The Beasts of Tarzan [Тарзан і яго звяры] (1914)
  4. The Son of Tarzan [Сын Тарзана] (1914)
  5. Tarzan and the Jewels of Opar [Тарзан і скарбы Апара] (1916)
  6. Jungle Tales of Tarzan [Прыгоды Тарзана ў джунглях] (1916)
  7. Tarzan the Untamed [Тарзан Неўтаймоўны] (1920)
  8. Tarzan the Terrible [Тарзан Жахлівы] (1921)
  9. Tarzan and the Golden Lion [Тарзан і залаты леў] (1922—1923)
  10. Tarzan and the Ant Men [Тарзан і людзі-мурашы] (1924)
  11. Tarzan, Lord of the Jungle [Тарзан, уладар джунгляў] (1927—1928)
  12. Tarzan and the Lost Empire [Тарзан і страчаная імперыя] (1928)
  13. Tarzan at the earth’s Core [Прыгоды ў нетрах Зямлі] (1929)
  14. Tarzan the Invincible [Тарзан Непераможны] (1930—1931)
  15. Tarzan Triumphant [Тарзан Перамоганосны] (1931)
  16. Tarzan and the City of Gold [Тарзан і Залаты Горад] (1932)
  17. Tarzan and the Lion Man [Тарзан і чалавек-леў] (1933—1934)
  18. Tarzan and the Leopard Men [Тарзан і людзі-леапарды] (1935)
  19. Tarzan’s Quest [Паход Тарзана] (1935—1936)
  20. Tarzan and the Forbidden City [Тарзан і забаронены горад] (1938)
  21. Tarzan the Magnificent [Тарзан Велікапышны] (1939)
  22. Tarzan and «The Foreign Legion» [Тарзан і «Замежны легіён»] (1947)
  23. Tarzan and the Madman [Тарзан і вар’ят] (1964)
  24. Tarzan and the Castaways [Тарзан і ахвяры караблекрушэння] (1965), зборнік з навелы і двух апавяданняў
    1. Tarzan and the Castaways [Тарзан і ахвяры караблекрушэння] (1941)
    2. Tarzan and the Champion [Тарзан і віцязь] (1940)
    3. Tarzan and Jungle Murders [Тарзан і забойства ў джунглях] (1940)
  25. Tarzan and the Tarzan Twins [Тарзан і двайняты Тарзана] (1963), зборнік з двух навел, разлічаных на дзіцячую аўдыторыю
    1. Tarzan and the Tarzan Twins [Тарзан і двайняты Тарзана] (1927)
    2. The Tarzan twins with Jad-Bal-Ja the Golden lion [Джад-Бал-Джа — Залаты леў] (1936)
  26. Tarzan and the Lost Adventure [Забытая прыгода Тарзана] (няскончаны рукапіс аўтара, 1946; скончаны са згоды спадчыннікаў Э. Р. Бэраўза пісьменнікам Джо Р. Лансдэйлам /Joe R. Lansdale/, апублікавана ў 1995)

Прымыкаюць да цыкла

[правіць | правіць зыходнік]
  1. The Eternal Lover [Вечныя каханцы], іншая назва — «Вечны дзікун» (1913)

У рамане «Вечныя каханцы» Тарзан з’яўляецца другарадным персанажам і не аказвае асаблівага ўплыву на ход падзей.

Цыкл пра Пелюсідар

[правіць | правіць зыходнік]
  1. At the earth’s Core [У нетрах Зямлі] (1913)
  2. Pellucidar [Пелюсідар] (1914)
  3. Tanar of Pellucidar [Танар з Пелюсідара] (1928)
  4. Tarzan at the earth’s Core [Тарзан ў нетрах Зямлі] (1928)
  5. Back to the Stone Age [Назад у Каменны век] (1935)
  6. Land of Terror [Зямля страху] (1938)
  7. Savage Pellucidar [Дзікі Пелюсідар] (1940)

Цыкл пра Венеру

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Pirates of Venus [Піраты Венеры] (1931)
  2. Lost on Venus [Забыты на Венеры] (1932)
  3. Carson of Venus [Карсан Венерыянскі] (1937)
  4. Escape on Venus [Уцёкі на Венеру] (1940)
  5. Wizard of Venus [Чарадзей Венеры] (напісана ў 1941, апублікавана ў 1964)

Цыкл пра Каспака

[правіць | правіць зыходнік]
  1. The Land that Time Forgot [Зямля, забытая часам] (1917 г.) (ёсць экранізацыя)
  2. The People that Time Forgot [Людзі, забытыя часам] (1917)
  3. Out of time’s Abyss [З бездані часу] (1917)

Цыкл пра Месяц

[правіць | правіць зыходнік]
  1. The Moon Maid [Дзева з Месяца] (1919)
  2. The Moon Men [Людзі з Месяца] (1919)
  3. The Red Hawk [Чырвоны Ястраб] (1919)

Цыкл пра Грубіяна

[правіць | правіць зыходнік]
  1. The Mucker [Грубіян (Баксёр Білі)] (1913)
  2. The Return of the Mucker [Вяртанне грубіяна (Закаранелы злачынец)] (1914)
  3. The Oakdale Affair [Справа Оўкдэйл] (1916)

Цыкл пра Полада

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Beyond the Farthest Star [Далей найдалейшай зоркі] (1940)
  2. Tangor Returns [Тангар вяртаецца] (1940)

Іншая навуковая фантастыка

[правіць | правіць зыходнік]
  • Beyond Thirty [За трыццатым мерыяданам], іншая назва — The Lost Continent [Зніклы кантынент] (1915)
  • The Monster Men [Пачваралюдзі] (1929)
  • The Resurrection of Jimber-Jaw [Апошні з плейстацэну] (1936)

Раманы пра прыгоды ў джунглях

[правіць | правіць зыходнік]
  • The Cave Girl [Пячорная дзяўчына] (1913)
  • The Eternal Lover [Вечныя каханцы], іншая назва — «Вечны дзікун» (1913)
  • The Lad and the Lion [Юнак і леў] (1914)
  • Пажыральнік людзей [The Man Eater] (1915)
  • Jungle Girl [Дзяўчына з джунгляў], іншая назва — Land of Hidden Men [Зямля хаванцаў] (1929)

Навелы ў стылі вестэрн

[правіць | правіць зыходнік]
  • The Bandit of hell’s Bend [Бандыт з чортава Павароту] (1923)
  • The War Chief [Ваенны правадыр] (1926)
  • Apache Devil [Д’ябал апачаў] (1927)
  • The Deputy Sheriff of Comanche County [Намеснік шэрыфа акругі Каманча] (1930)
  • Minidoka [Мінідока] (1903)
  • The Outlaw of Torn [Выгнаннік з Торна] (1911)
  • The Mad King [Кароль-вар'ят] (1913)
  • The Girl from Farris’s [Дзяўчына з Фарыса] (1914)
  • The Rider [Вершнік] (1915)
  • The Efficiency Expert [Рацыяналізатар] (1919)
  • The Girl from Hollywood [Дзяўчына з Галівуда] (1921)
  • Marcia of the Doorstep [Марсія з парога] (1924)
  • Pirate Blood [Пірацкая кроў] (1932)
  • I Am a Barbarian [Я — варвар] (1941)

Зноскі

  1. а б Edgar Rice Burroughs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Edgar Rice Burroughs // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Берроуз Эдгар Райс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Берроуз Эдгар Райс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. http://web.archive.org/web/20170323035131/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/edgar-rice-burroughs
  6. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  7. Часта памылкова (магчыма, пад уплывам рускамоўных тэкстаў) сустракаюцца варыянты Бероўз, Бэроўз